Віктарына

21 лютага, з пачаткам Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы Ірынінскай гімназіі адбылася віктарына “Не маўчы па-беларуску”, выстава-інсталяцыя “Дзень роднай мовы”. Дзеці, удзельнікі гульні, адгадвалі па прыкметах і называлі прадметы, з’явы, жывых істот і г.д. на беларускай мове. Далей гульня працягнулася цікавымі конкурсамі – “Перакладчык”, “Назвы месяцаў”, “Беларускія прыказкі” і інш. Мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.

23.02.2024

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *