Конкурс

2 сакавіка на базе “Гомельскай Ірынінскай гімназіі” прайшоў раённы прадметны конкурс па беларускай мове “Турнiр знаўцаў роднай мовы”. У ім прымалі ўдзел вучні 5-7класаў. Мэтаю правядзення конкурса было прывіццё цікавасці вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, раскрыццё індывідуальных  творчых здольнасцей, пазнавальных інтарэсаў, стварэнне умоў для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння. Дзеці працавалі ў камандах, рухаючыся па станцыях. Яны планавалі сваю дзейнасць і вучыліся самакантролю. Гэта давала магчымасць праявіць сябе, узбагачаць свой слоўнiкавы запас,а таксама  набыць новыя сустрэчы і знаёмствы.

04.03.2024

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *